Лукашэнка абураны, што топ-менеджары банкаў атрымліваюць больш за міністраў

Лукашэнка абураны, што топ-менеджары банкаў атрымліваюць больш за міністраў

Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць дакладную сістэму аплаты працы кіраўнікоў банкаў у нашай краіне. Пра гэта стала вядома 16 лістапада пасля нарады, на якой прысутнічалі прэм’ер-міністр, шэраг міністраў, кіраўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, Нацбанка, Камітэта дзяржкантроля. Лукашэнку азнаёмілі з дакладам па асобных пытаннях крэдытна-фінансавых арганізацый. Ён быў вельмі ўсхваляваны тэмай заробкаў у банкаўскай сферы, сказаў, што беларусы банкіраў лічаць “зборышчам тлустых катоў”.

У сітуацыі, калі не ўдаецца забяспечаць па краіне сярэдні заробак у памеры 1000 рублёў, калі народ “не панствуе”, Аляксандр Лукашэнка хоча, каб работнікі банкаў адпавядалі “таму ўзроўню, які склаўся па краіне па заработнай плаце і даходах”. Пасля заканчэння нарады сталі вядомыя яшчэ шэраг выказванняў Лукашэнкі. Ён сказаў, што заробкі топ-менеджараў асобных банкаў у Беларусі “проста зашкальваюць” і яны зарабляюць “у разы больш”, чым міністры, і ў сотні раз больш, чым “шэраговыя работнікі розных сфер”. Сістэма аплаты кіраўнікоў банкаў павінна быць справядлівай і працаваць “па-чалавечы”, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі