Лукашэнка абвясціў вымову кіраўнікам Віцебскай і Магілёўскай абласцей

Лукашэнка абвясціў вымову кіраўнікам Віцебскай і Магілёўскай абласцей

Аляксандр Лукашэнка абвясціў вымовы старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Шарстнёву і старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму. Паводле інфармацыі БЕЛТА, чыноўнікі атрымалі вымову за "незабеспячэнне выканання даручэння прэзідэнта Беларусі аб своечасовай выплаце заработнай платы".

Між тым,  заробкі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях — самыя нізкія па краіне. 

Затрымкі па выплаце заробкаў, як паведамляла Еўрарадыё, часам цягнуцца месяцамі.

У Міністэрстве працы журналістам Еўрарадыё распавялі, што сёння ў краіне 192 прадпрыемствы, якія парушылі тэрміны ці парадак выплаты заробкаў. Амаль палова з іх (84) знаходзяцца ў Віцебскай вобласці.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі