Лукашэнка адмяніў ліцэнзаванне турпаслуг і службаў знаёмстваў
Аляксандр Лукашэнка сваім указам №450 адмяніў ліцэнзаванне 16 відаў гаспадарчай дзейнасці. Як паведамляе БЕЛТА, гэта робіцца дзеля эканамічнай лібералізацыі. Адмена ліцэнзавання закранула, напрыклад, такія віды, як:
1. прыцягненне замежнай працоўнай сілы ў Беларусь. Цяпер ліцэнзуецца толькі працаўладкаванне за мяжой;
2. раздробны гандаль, акрамя гандлю алкаголем і тытунём;
3. турыстычныя паслугі;
4. дзейнасць па перапрацоўцы, кансерваванні рыбы і морапрадуктаў;
5. тэлематычныя паслугі (факс, тэлеграф, перадача даных);
6. дзейнасць па зборы інфармацыі пра фізічных асоб дзеля іх знаёмства. Цяпер ліцэнзія спатрэбіцца толькі для арганізацыі знаёмства з замежнікамі.
Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2011 года.