Лукашэнка: Беларусь не хоча штосьці адшчыкнуць ад Расіі (відэа)

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 снежня ў Маскве правёў перамовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, а таксама паўдзельнічаў у самітах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Лукашэнка заявіў, што прыехаў у Маскву не з мэтай штосьці "адціснуць" ад Расіі, у складаныя для яе часы, як пішуць "некаторыя сродкі масавай інфармацыі".

"Можа, хтосьці і хоча штосьці адшчыкнуць ад Расіі, але не Беларусь. Не пераводзьце стрэлкі на Беларусь", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. Паводле яго слоў, беларусы прыехалі ў расійскую сталіцу "не з працягнутай рукой".

Лукашэнка заклікаў больш акуратна адносіцца да заяваў, няпростых праблемаў, якія абмяркоўвалі кіраўнікі дзяржаваў на самітах.

Лукашэнка ў Маскве: Адхіліць мяне ад улады можа толькі беларускі народ

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі