Лукашэнка: Беларусь не можа развіваць эканоміку без супрацоўніцтва з ЕС
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў адносінах з Еўрасасюзам ёсць неабходныя ўмовы і аснова для пашырэння ўзаемавыгаднага партнёрства, перадае “Інтэрфакс-Захад”.
"Мы шчыра, хоць камусьці гэта і не падабаецца, жадаем пабудаваць з вамі добрыя адносіны", — заявіў прэзідэнт падчас сустрэчы з еўракамісарам Бенітай Ферэра-Вальднер.
Па яго словах, ад сённяшняй сустрэчы залежыць вельмі шмат. "Чаго мы жадаем ад Еўропы? Мы жадаем, каб вы разумелі, што Беларусь — не толькі геаграфічны цэнтр гэтага кантынента, што тут жывуць вельмі прыстойныя, сумленныя, працавітыя людзі. Што тут існуе суверэнная незалежная дзяржава", — сказаў прэзідэнт.
Лукашэнка падкрэсліў, што Еўрасаюз — самы тэхналагічны цэнтр планеты. “У нас таксама эканоміка высокатэхналагічная, і мы не можам без супрацоўніцтва з вамі далей развіваць эканоміку", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, па словах Лукашэнкі, найважнейшым фактарам для Беларусі з’яўляюцца "фінансавыя рэсурсы, крэдытаванне, фінансаванне".