Лукашэнка: Беларускія вайскоўцы могуць перасесці на бронемабілі

Лукашэнка: Беларускія вайскоўцы могуць перасесці на бронемабілі

Пры перааснашчэнні Узброеных Сіл Беларусь аддае прыярытэт павышэнню  мабільнасці. Пра гэта кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы перад удзельнікамі збору па тэрытарыяльнай абароне, паведамляе БЕЛТА.

Ён звярнуў увагу, што Беларусь без усялякай помпы праводзіць вучэнні, праверку Узброеных Сіл. “Мы перааснашчаем нашы Узброеныя Сілы, аддаючы прыярытэт мабільнай кампаненце”, — сказаў ён.

Паводле Лукашэнкі, армія павінна быць мабільнай і перасесці на мабільную тэхніку. Нядаўна яму паведамілі пра выкананне даручэнняў ад стварэнні такой тэхнікі. У бліжэйшы час у Беларусі маглі б наогул адмовіцца ад БТР дзякуючы стварэнню аўтамабіля, у якім можна перавозіць такую ж колькасць людзей. Два ўзоры такой тэхнікі ўжо створана на МЗКЦ. На думку кіраўніка краіны, гэтыя аўтамабілі павінны быць запатрабаваныя ў войску, у сілавых структурах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі