Лукашэнка: цяпер буду пастаянна хадзіць на спаборніцтвы весляроў
Аляксандра Лукашэнку ўразіла трыумфальнае выступленне беларускіх спартсменаў на нядаўнім чэмпіянаце свету па веславанні. Яны заваявалі 14 узнагарод (у тым ліку 6 залатых), разам са зборнай Германіі беларуская каманда заняла першае месца ў медалёвым заліку.
"Малайцы! Проста малайцы! — гаварыў Лукашэнка 27 жніўня падчас сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчыным і віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Дворнікам. — І я для сябе адзначыў, што цяпер буду хадзіць пастаянна на іх спаборніцтвы, таму што годна на гэта адказваюць, у адрозненне ад некаторых нашых прадстаўнікоў масавых і народных відаў спорту".
Лукашэнка даручыў Адміністрацыі прэзідэнта прадставіць герояў чэмпіянату свету (спартсменаў, іх трэнераў, у тым ліку і першых) да ўзнагарод.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.