Лукашэнка даручыў Следчаму камітэту сачыць за лібералізацыяй эканомікі
14 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка наведаў Следчы камітэт. Ён запатрабаваў ад следчых не дапускаць ніякіх патуранняў у барацьбе з карупцыяй.
"Асаблівую ўвагу варта надаць крымінальным справам пра прычыненне шкоды дзяржаўнай маёмасці службовымі асобамі. Аналагічнае стаўленне павінна быць і да хабарніцтва ў найважнейшых сферах жыццядзейнасці грамадства, такіх як эканоміка, дзяржаўнае кіраванне, медыцына, адукацыя і іншых. Пры гэтым аб'ектыўная ацэнка павінна давацца следствам незалежна ад службовага становішча асобы. Ніякіх патуранняў быць не павінна! Няма і не павінна быць недатыкальных", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка растлумачыў, што ў апошні час усё больш надае ўвагі тэме барацьбы з карупцыяй, бо гэтая праблема зноў пачынае выяўляцца ў беларускім грамадстве. І злучаная яна пераважна з высокім чынавенствам.
Кіраўнік дзяржавы паведаміў следчым: "У цэлым прыкладзеня вамі высілкі павінны гарантаваць і тое, што абраны краінай курс на далейшую лібералізацыю эканомікі не ператворыцца ў некіраваны працэс, у якім будуць "весці баль" нячыстыя на руку прадстаўнікі так званага ценявога бізнэсу".
Фота — belta.by