Лукашэнка даў ільготы замежнікам, якія працуюць на Беларускай АЭС
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб мерах па прыцягненні працаўнікоў для будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі". Пра гэта 9 студзеня паведаміла БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
У прыватнасці, замежным спецыялістам, якія працуюць на БелАЭС і трапляюць пад вызначэнне "дзяржаўныя службовыя асобы" ці прэтэндуе на адпаведныя пасады на гэтай АЭС, дазваляецца мець рахункі ў замежных банках.
Замежным арганізацыям, які будуць АЭС ці выконваюць нейкія паслугі на працягу гарантыйнага тэрміну, дазваляецца прыцягваць да працы замежную працоўную сілу.