Лукашэнка: міністр прамаўчаў, галаву сагнуў уніз і пайшоў будаваць (відэа)

Лукашэнка: міністр прамаўчаў, галаву сагнуў уніз і пайшоў будаваць (відэа)

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу адкрыў другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і расказаў прысутным, як яна будавалася. Ён прыгадаў, што замежнікі маглі яе пабудаваць за 600 мільёнаў долараў, але ён ад такой прапановы адмовіўся. У выніку паласу за тры гады пабудавалі беларусы прыблізна за ўтрая меншую суму.

Лукашэнка ўспамінае: "Я запрасіў тады яшчэ міністра [транспарту Анатоля] Сівака і сказаў: Паласу будзеш будаваць ты! І вось табе тэрмін. Яна мусіць быць пабудавана беларускімі спецыялістамі... Ён, як чалавек выканаўчы, прамаўчаў, галаву сагнуў уніз і пайшоў будаваць...".

Цяпер Анатоль Сівак — старшыня Мінскага гарвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пабудова другой узлётна-пасадачнай паласы — гэта "наша найвялікшае дасягненне". Ён неяк спытаў у свайго пілота: "Ну што?". Пілот адказаў: "Я бачыў такія палосы толькі ў Арабскіх Эміратах".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі