Лукашэнка: Мы просім і патрабуем ад Расіі пастаўкі ўзбраенняў (відэа)

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў супрацоўніцтва з Расіяй у сферы абароны і бяспекі. "Практычна сёння мы стварылі адзіную армію, і калі не дай Бог што — мы тут абсалютна адзіныя... Мы ведаем, што рабіць сёння, заўтра, мы нічога не баімся", — цытуе словы Лукашэнкі "Интерфакс-Запад".


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ад Расіі няма ніякіх таямніцаў. "Мы просім і патрабуем ад іх [Расіі] пастаўкі новых узбраенняў, менавіта такіх, якія існуюць у арміі Расіі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
 

Лукашэнка: Якая расійская база? Мне трэба пару дзясяткаў самалётаў

Сяргей Шайгу будзе кіраваць нарадай у Мінску

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі