Лукашэнка: Насельніцтва ўвогуле забылася, што яно жыве ў памежнай зоне
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што жыхары памежнай зоны павінны ўсяляк дапамагаць памежнікам.
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжы Беларусі ў 2015 годзе. Ён падкрэсліў, што памежная бяспека знаходзіцца ў ліку найважнейшых пытанняў дзяржаўнай палітыкі.
Лукашэнка нагадаў, што на пашыранай калегіі памежнага ведамства ў студзені 2014 года абмяркоўваліся актуальныя праблемы. У прыватнасці, аптымізацыя органаў памежнай службы, павышэнне правапарадку ў памежнай зоне. Таксама кіраўнік Беларусі адзначыў, што насельніцтва памежных раёнаў павінна дапамагаць у ахове межаў. "Нічога новага ў гэтым няма. Так, як гэта было ў савецкія часы, калі мяжу ахоўваў ўвесь народ, асабліва той, што пражывае ў прыграніччы. Але потым мы дадэмакратызаваліся да таго, што насельніцтва наогул забылася, што яно жыве ў памежнай зоне. Вельмі важны напрамак — мяжа з Паўночнаатлантычным альянсам, ЕС у нас апынулася занадта дэмакратычнай. Таму мы вырашылі вярнуцца да выпрабаванага метаду, каб і насельніцтва было падключана да аховы дзяржмяжы. Але для гэтага трэба было страсянуць мясцовыя органы ўлады і само насельніцтва ў прымежжы", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.
Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад па выніках аператыўна-службовай дзейнасці органаў памежнай службы ў 2014 годзе. Як паведаміў старшыня Памежнага камітэта Леанід Мальцаў, усе даручэнні кіраўніка дзяржавы выкананыя якасна. Па яго словах, прафілактычная праца ў памежных раёнах прыкладна на 15% знізіла колькасць парушэнняў памежнага рэжыму.
Фота — БЕЛТА