Лукашэнка наведае з працоўным візітам Арменію
![Лукашэнка наведае з працоўным візітам Арменію](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1194967322.jpg.webp?itok=TeK65Y-H)
Аляксандр Лукашэнка наведае з працоўным візітам Арменію. 14 кастрычніка кіраўнік Беларусі возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), паведамляе яго прэс-служба.
Адзначаецца, што Лукашэнка "прадставіць пазіцыю Беларусі па прыярытэтных накірунках дзейнасці ў перыяд старшынства нашай краіны ў АДКБ". На Савеце таксама будзе разгледжаная міжнародная сітуацыя, актуальныя пытанні калектыўнай бяспекі, супрацьдзеянне тэрарызму. У Ерэване мусяць быць падпісаныя больш за 20 дакументаў.
У склад АДКБ на сённяшні дзень уваходзяць шэсць краін — Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.
![Лукашэнка наведае з працоўным візітам Арменію](/sites/default/files/paragraphs/image/993366498ria715_1.jpg)
Фота: ria.ru