Лукашэнка назваў Брэсцкую і Гомельскую вобласці "прыфрантавымі"
Беларускія вайскоўцы ўзмацняюць ахову мяжы ў Гомельскай вобласці / sb.by
У пятніцу Аляксандр Лукашэнка прыляцеў на верталёце ў Веткаўскі раён Гомельскай вобласці. Абмяркоўваў з мясцовымі кіраўнікамі сітуацыю ў сельскай гаспадарцы, пытанні меліярацыі, аднаўлення старой тэхнікі, дысцыпліны (яе па-ранейшаму "не хапае").
Лукашэнка назваў Брэсцкую і Гомельскую вобласці "прыфрантавымі". Ён прызнае, што "людзі напружаныя" з-за вайны ў суседняй Украіне, і падкрэслівае: "Я ваяваць не хачу". "Мы таксама не хочам! Нам патрэбны мір!", — цытуе "воклічы з натоўпу" яго прэс-служба.
"Вайна там ідзе. Таму вы не думайце, што я хачу разгарнуць тут нейкую вайну", — сказаў жыхарам Веткі Аляксандр Лукашэнка. І дадаў: "Нам цяпер няпроста. Я не проста сюды ядзерную зброю цягну. Засцерагчы трэба краіну, каб глядзець баяліся ў наш бок".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.