Лукашэнка назваў ганьбай пройгрыш беларускіх хакеістаў Канадзе

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў беларускіх хакеістаў за пройгрыш зборнай Канады на чэмпіянаце свету ў Чэхіі. Наша каманда ў чвэрцьфінале спаборніцтваў атрымала разгромную паразу — 0:9. На сустрэчы з работнікамі Мінскага трактарнага завода, якая прайшла сёння, Лукашэнка назваў такі вынік ганьбай, а гульню беларусаў — бяздарным хакеем. У тым ліку ён меў на ўвазе і гучную паразу ад зборнай Расіі — 0:7, якую беларусы атрымалі на групавой стадыі чэмпіяната.

“Мы прабіліся ў плэй-оф… Ну колькі можна пра гэта казаць. Прабіліся — дык трэба выйграваць!”.

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што канадцы — наймагутнейшая каманда і ў яе цяжка выйграць, але ж пройгрыш не павінен быць такім гучным. Сёмае месца на чэмпіянаце — добры вынік для Беларусі, але яго перакрэслілі гэтымі правальнымі дзвюма гульнямі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі