А. Лукашэнка: неабходна выпусціць інфармацыйныя буклеты пра аграгарадкі
У Беларусі неабходна наладзіць выпуск інфармацыйных буклетаў пра аграгарадкі. Гэтым меркаваннем Аляксандр Лукашэнка падзяліўся з краінай падчас наведвання аграгарадка Гярвяты. Прэзідэнт распавёў, што ў вёсцы неабходна адмовіцца ад дарагіх будоўляў і неабгрунтаваных празмернасцяў. "Не павінна быць нічога лішняга, і тады мы за тыя ж сродкі зможам зрабіць у тры разы больш", – цытуе кіраўніка дзяржавы інфармагенцтва “БелТА”.
Буклеты пра аграгарадкі, безумоўна, лішнімі не будуць.
Буклеты пра аграгарадкі, безумоўна, лішнімі не будуць.