Лукашэнка нечакана звольніў намесніка начальніка Генштаба
Уладзіслаў Будзік / "Ваяр"
14 жніўня Аляксандр Лукашэнка звольніў намесніка начальніка Генштаба Уладзіслава Будзіка, паведамляе яго прэс-служба.
Будзік быў начальнікам галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення. Сваю пасаду ён займаў з верасня 2022 года.
Яго звольнілі ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы і знакаў адрознення.
Да таго як стаць намеснікам начальніка Генштаба, Будзік быў начальнікам 72-га гвардзейскага Аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.