Лукашэнка: Новы час не прынёс чалавецтву збаўлення ад войнаў (відэа)

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на парадзе войскаў Мінскага гарнізона ў гонар 70-годдзя Перамогі, заклікаў памятаць трагічныя ўрокі мінулай вайны. Па словах беларускага лідара, “новыя часы не прынеслі чалавецтву збаўлення ад войнаў”.

“Сёння мы бачым: трагічныя ўрокі вайны забытыя. Зноў трыумфуе не сіла права, а права сілы. Зноў ірвуцца снарады, палаюць пажары і гінуць людзі. І свет, і Еўропа набліжаюцца да небяспечнай рысы”, — цытуе кіраўніка Беларусі БЕЛТА.

Лукашэнка ўпэўнены, што палітыкі і народы павінны памятаць урокі Вялікай айчыннай вайны. “І ніякія амбіцыі, ніякія разлікі, ніякія інтарэсы не вартыя таго, каб прыносіць ім у ахвяру чалавечыя жыцці”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Таксама ён назваў глыбока сімвалічным, што ў ваенным парадзе ў Мінску разам з беларускімі вайскоўцамі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўзброеных сіл Расіі і ЗША.

Звяртаючыся да ветэранаў Вялікай айчыннай вайны, беларускі лідар падкрэсліў, што жыццё іх пакалення служыць сапраўдным прыкладам адвагі, высокага патрыятызму і духоўнай велічы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі