Лукашэнка па-беларуску падзякаваў за прыём у аўстрыйскім парламенце

Лукашэнка па-беларуску падзякаваў за прыём у аўстрыйскім парламенце

Аляксандр Лукашэнка па-беларуску падзякаваў за прыём у аўстрыйскім парламенце. Кіраўнік Беларусі 11-12 лістапада знаходзіўся з афіцыйным візітам у Аўстрыі. Як інфармуе БЕЛТА, у аўторак Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета Вольфгангам Саботкам. Ён зрабіў беларускамоўны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

"Шчыра дзякую за гасцiнны прыём у Парламенце Аўстрыi, — піша Лукашэнка. — Рад[ы] магчымасцi абмеркаваць шляхi далейшага развiцця канструктыўных адносiн памiж нашымi еўрапейскiмi дзяржавамі, пашырэння супрацоўнiцтва ў разнастайных галiнах на карысць беларускага i аўстрыйскага народаў".

Таксама 12 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з федэральным прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі