Лукашэнка паабяцаў ураду "жалезныя разборкі"
Даволі жорсткую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка пасля справаздачы ўрада і Нацбанка аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў першым квартале 2009 года. Ён паабяцаў, што "калі па выніках першага паўгоддзя не будзе выканана тое, што абяцае ўрад, крыўдуйце самі на сябе, разборкі будуць жалезныя".
У кіраўніка дзяржавы склалася ўражанне, што "кожны спрабуе неяк апраўдацца, штосьці упрыгожыць, спіхнуць адказнасць на іншага і гэтай далей". Лукашэнка адзначыў, што Беларусь можа мець нармальныя экспартныя паказчыкі, нягледзячы на сусветны крызіс.
Таксама ён падкрэсліў, што выдаткі на ахову здароўя скарачацца не будуць. Паводле яго слоў, мэтазгодна накіраваць дадатковыя сродкі на развіццё анкалагічнай і транспланталагічнай медыцыны, паведамляе БелаПАН.