Лукашэнка пачуў ад удзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" "Запальвай!" (відэа)

Лукашэнка пачуў ад удзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" "Запальвай!" (відэа)

20 лістапада ў Палацы Незалежнасці ў Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з удзельнікамі дзіцячага "Еўрабачання", якое праходзіць у Беларусі (фінал — у нядзелю). "Вы ўжо пераможцы!", — сказаў дзецям кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што наша краіна адметная сваёй "шчырасцю і справядлівасцю", таму на міжнародным конкурсе песні "пераможа толькі мацнейшы".

Размаўляючы з прадстаўніком Беларусі Даніэлем Ястрэмскім, Лукашэнка сказаў, што "мы не можам, як гаспадары, выйграць". Аднак калі ён пераможа, "я табе дарую", адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Яму падарылі мікрафон з празрыстага шкла. Юныя спевакі выканалі ўрывак з песні сёлетняга "Еўрабачання" "Запальвай!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі