Белтэлерадыёкампанія адказала на крытыку жонкі Макея
Белтэлерадыёкампанія адказала на крытыку Веры Паляковай, жонкі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. Яна была абурана арганізацыяй нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне". "Не могуць людзі, якія столькі гадоў адказваюць за "Еўрабачанне", на такой апаратуры выпускаць дзяцей на адбор. Гэта непрафесійна... Нават прафесіянал, у якога б так фаніў мікрафон, не ўзяў бы свой нумар на 100 адсоткаў... Лічу гэта дыверсіяй...", — цытуе словы Веры Паляковай TUT.by. Пры гэтым яна падкрэслівала, што ў яе няма пытанняў да выбару журы (у фінал не прайшоў гурт "Нясумны ўзрост", у складзе якога выступаў яе сын Арцём).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.