Сёння стане вядомы ўдзельнік дзіцячага "Еўрабачання-2019" ад Беларусі
Афіша дзіцячага Еўрабачання-2019
Сёння, 20 верасня, вызначыцца пераможца нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019". Трансляцыя фіналу пачнецца ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" ў 22:00.
Вядучымі адбору стануць Хелена Мераай і Андрэй Макаёнак. У фінале канкурсанты выступяць у такім парадку: Лізавета Місьнікава, Анастасія Жабко, Марыя Жыліна, Ксенія Галецкая, група Мonkey Tops, Сафія Храловіч, Сафія Рустамова, група «Зефір», Арына Пехцерава, Марыя Ермакова.
Пераможца нацотбора адправіцца ў польскі горад Глівіцэ - там у лістападзе пройдзе "Еўрабачанне-2019".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.