МЗС Літвы пракаментаваў дазвол на ўезд аўто з беларускімі нумарамі

Пункт пропуску "Мядзінінкай"

Пункт пропуску "Мядзінінкай" / VSAT

Літоўскі МЗС пракаментаваў выключэнне, якое Літва зрабіла для легкавікоў з беларускімі нумарамі.

"Ацэньваючы дзеянні іншых рэгіянальных партнёраў, практычныя аспекты забароны і працягваючы дыялог з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, ацэньваючы неабходнасць падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, мы адпаведна ўжываем варыянты, прадугледжаныя ў рэгламенце", — заявілі літоўскія дыпламаты.

Як паведамляла Еўрарадыё, з 17 жніўня Літва дазволіла ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабілям з беларускімі нумарамі, але — пад шэрагам умоваў.

Літоўскі варыянт — сярэдні паміж польскім і латвійскім падыходам. Ён дазваляе беларусам уязджаць і выязджаць на літоўскую тэрыторыю, але пакуль што толькі да 18 студзеня 2025 года, калі знаходжанне аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Літве будзе ўвогуле забароненае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі