Лукашэнка падпісаў указ аб падатках, які спрашчае падатковае заканадаўства
25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №29 "Аб падаткаабкладанні". Гэты ўказ будзе дзейнічаць на працягу ўсяго 2018 года.
Кіраўнік дзяржавы вырашыў не праводзіць чарговыя карэкціроўкі Падатковага кодэксу на 2018 год. Гэта робіцца для забеспячэння рэальнай стабільнасці падатковага заканадаўства, а таксама для развіцця прынятага ў 2017 годзе блока заканадаўчых актаў.
Асноўная мэта ўказа, як адзначае БЕЛТА, — забяспечыць напаўненне даходнай часткі бюджэту 2018 года. Таму ў дакуменце праіндэксаваныя стаўкі падаткаў, вызначаныя ў рублях. Адначасова праіндэксаваныя вылікі і льготы па падаходным падатку.
На 20% павялічыліся крытэрыі ўжывання спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.
Таксама ўказ зацвярджае шэраг нормаў, накіраваных на лібералізацыю і спрашчэнне прымянення асобных палажэнняў падатковага заканадаўства. У прыватнасці, падаткі за плацельшчыка могуць выплаціць іншыя асобы. Гэта дасць права заснавальнікам, уласнікам плаціць падаткі за плацельшчыкаў, якія маюць фінансавыя цяжкасці. А плацельшчыку гэта дазволіць пазбегнуць адцягнення абаротных сродкаў на выплату пені за нясвоечасовую выплату падаткаў.
Падатковыя органы цяпер абавязаныя інфармаваць дэбітора плацельшчыка, што з яго прынята рашэнне спагнаць падатак (пошлiну). Калі плацельшчык-контрагент падае недакладную інфармацыю пра наяўнасць дэбіторскай запазычанасці, падатковы орган абавязаны вярнуць дэбітору плацельшчыка спагнаную з яго суму.
Адменены абавязак ствараць і выстаўляць электронныя рахункі-фактуры па аперацыях, пры ажыццяўленні якіх няма аб'екта падаткаабкладання альбо прадугледжанае вызваленне ад ПДВ пры ўвозе тавараў у Беларусь. На 10 дзён павялічваюцца агульныя тэрміны іх напкіравання на Партал па аперацыях, пры ажыццяўленні якіх не патрабуецца выстаўленне такіх дакументаў пакупнікам. Устаноўлены таксама адзіны парадак адлюстравання курсавых і сумавых розніц у бухгалтарскім і падатковым уліку пры разліку падатковай базы па ПДВ, падатку на прыбытак і адзіным падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.
Для замежных арганізацый, якія аказваюць фізічным асобам паслугі ў электроннай форме, спрошчаны парадак вылічэння і выплаты ПДВ і падачы заявы для пастаноўкі на падатковы ўлік.
Таксама падаўжаецца магчымасць ужывання нулявой стаўкі ПДВ на працы па рамонце і тэхнічным абслугоўванні транспартных сродкаў, зарэгістраваных у замежных дзяржавах.
Да 1 верасня 2018 года ўрад павінен падрыхтаваць комплексныя карэкціроўкі Падатковага кодэкса. Яны набудуць моц з 1 студзеня 2019 года. Плануецца, што абноўлены Падатковы кодэкс забяспечыць стабільнасць падатковага заканадаўства. Яно не будзе змяняцца часцей, чым раз у тры гады.