Лукашэнка паедзе на адкрыццё новых медыцынскіх аб’ектаў у Бараўлянах
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у адкрыцці Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі і Рэспубліканскай малекулярна-генетычнай лабараторыі канцэрагенезу на базе РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н.Н.Аляксандрава. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.
Лукашэнку дакладуць аб стане і перспектывах развіцця РНПЦ, а таксама аб арганізацыі працы і магчымасцяў цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі. Апроч таго кіраўніка краіны праінфармуюць пра стан аховы здароўя ў краіне і перспектывах дыягностыкі, прафілактыкі і лекавання анкалагічных захворванняў.
Фота: omr.by