Лукашэнка пагадзіўся вярнуцца да пытання старшынства ў АДКБ
Беларусь хацела б вярнуцца да пытання старшынства ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, але толькі пасля правядзення "кансультацый з саюзнікамі па АДКБ". Пра гэта па выніках сустрэчы ў Сочы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева заявіў памочнік расійскага прэзідэнта Сяргей Прыходзька.
Нагадаем, тэхнічнае старшынства здзяйсняе Расія, бо з-за "малочнага канфлікту" ў чэрвені беларускае кіраўніцтва адмовілася ад удзелу ў маскоўскай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і такім чынам не ўступіла ў абавязкі старшыні арганізацыі.
Паводле слоў Прыходзькі, расійскі бок спадзяецца, што пытанне будзе вырашана Мінскам у бліжэйшы час, паведамляе РИА "Новости".