Лукашэнка паляцеў у Егіпет з афіцыйным візітам
Аляксандр Лукашэнка паляцеў з афіцыйным візітам у Арабскую Рэспубліку Егіпет. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны. У Каіры ён правядзе перамовы з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі. Будуць абмяркоўвацца двухбаковыя адносіны і перспектывы іх вываду на больш высокі ўзровень.
Галоўнымі тэмамі перамоваў стануць гандлёва-эканамічныя сувязі і вытворчая кааперацыя. Таксама абмяркуюць кантакты ў гуманітарнай сферы, у тым ліку ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя і турызме. Па выніках перамоваў плануецца падпісанне двухбаковых дакументаў.
Пасля Егіпту Лукашэнка накіруецца ў Судан і правядзе перамовы з кіраўніцтвам гэтай краіны. Там ён прыме ўдзел у беларуска-суданскім дзелавым форуме.
Візіты ў Егіпет і Судан разлічаныя на 15-17 студзеня.