Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў пра магчымыя кадравыя перастаноўкі
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў пра магчымыя кадравыя перастаноўкі па выніках іх працы. Пра гэта кіраўнік краіны заявіў 12 лістапада ў Віцебскай вобласці на нарадзе аб перспектывах развіцця малых населеных пунктаў Аршанскага і Шклоўскага раёнаў. Даручэнне правесці адпаведную ацэнку працы службоўцаў атрымаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец.
Паводле Лукашэнкі, гэта будзе поўны аналіз — “ад прэм’ер-міністра да старшыні райвыканкама”. “Публічна хачу вас папярэдзіць: хто праваліць гэты год без аб’ектыўных прычын, той не застанецца”, — сказаў кіраўнік Беларусі.
Падчас нарады Лукашэнка даручыў узняць развіццё вёскі на новы ўзровень, прычым гаворка ідзе не толькі пра сельскагаспадарчую вытворчасць, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.