Лукашэнка — Парашэнку: Гомель не адрозніваецца ад выдатных гарадоў Украіны

Лукашэнка — Парашэнку: Гомель не адрозніваецца ад выдатных гарадоў Украіны

26 кастрычніка ў Гомелі прайшла двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. Кіраўнікі краін прыехалі ў горад для ўдзелу ў I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

"Вы, напэўна, адчуваеце, што ён [Гомель] нічым не адрозніваецца ад выдатных украінскіх гарадоў, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Гэта натуральна, паколькі да мяжы тут літаральна рукой падаць. Тут вельмі шмат жыве украінцаў, грамадзян Украіны (асабліва ў апошні час), якія ў сувязі з канфліктам перасяліліся сюды... Гомель — гэта добры, цёплы горад для ўкраінцаў".

Прэзідэнт Украіны заявіў наступнае: "Паміж Украінай і Беларуссю ёсць давер, паміж Лукашэнкам і Парашэнкам ёсць давер. І я абсалютна перакананы, што гэты давер выльецца ў бяспеку, надзейнасць, дружбу і супрацоўніцтва... Адносіны паміж нашымі народамі сёння характарызуюцца дружбай і сяброўствам таксама, як і адносіны паміж прэзідэнтамі". Па словах Парашэнкі, мяжа паміж Беларуссю і Украінай павінна быць выключна мірнай і для гэтага робяцца "максімальныя намаганні".

Два тыдні таму Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Магілёве з Уладзімірам Пуціным параўноўваў гэты горад з гарадамі Расіі. Больш таго, ён сказаў Пуціну, што "гэта такі горад, я б нават сказаў, больш рускі, чым беларускі".

Лукашэнка — Парашэнку: Гомель не адрозніваецца ад выдатных гарадоў Украіны
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі