Лукашэнка паразмаўляў з Пуціным па тэлефоне
7 кастрычніка ў Аляксандра Лукашэнкі адбылася тэлефонная размова з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Пра гэта інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Паведамляецца, што кіраўнікі дзвюх дзяржаваў коратка абмеркавалі некаторыя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, супрацоўніцтва ў інтэграцыйных аб'яднаннях.
Таксама Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.
Нагадаем, што напярэдадні беларускі кіраўнік абверг звесткі, быццам у нашай краіне з'явіцца расійская ваенная авіябаза. Тым часам Уладзімір Пуцін раней падпісаў ужо адпаведнае рашэнне.