Лукашэнка патрабуе ад сваіх генералаў, каб яны "бачылі будучую вайну"

Лукашэнка патрабуе ад сваіх генералаў, каб яны "бачылі будучую вайну"

26 траўня Аляксандр Лукашэнка правёў у Мінабароны нараду, прысвечаную пытанням забеспячэння ваеннай бяспекі. Ён заявіў, што не трэба праводзіць запланаваную мадэрнізацыю беларускага войска — гэта вынік назірання за вайной ва Украіне. Міністр абароны Віктар Хрэнін пасля нарады заявіў, што асноўным накірункам развіцця арміі стануць сілы спецыяльных аперацый.

"Як кажа кіраўнік дзяржавы, трэба, каб мы, ваенныя, бачылі будучую вайну, цытуе словы Хрэніна БЕЛТА. — Мы спрагназавалі магчымыя і пагрозы, і, калі такое не дай бог здарыцца, вайну супраць Рэспублікі Беларусь".

З кім жа можа ваяваць беларускае войска? На нарадзе Лукашэнка гаварыў, што ваенны ціск на РБ будзе аказвацца "праз Польшчу, Літву, Латвію і дыслакаваныя там войскі NATO", а таксама "за кошт... эскалацыі баявых дзеянняў ва Украіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі