Лукашэнка: Патрэбныя навуковыя даследаванні з рэальным эфектам (відэа)

24 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўручаў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара беларускім навукоўцам. У сваёй прамове ён адзначыў, што трэба падтрымліваць толькі сапраўды вартасныя навуковыя даследаванні, ад якіх можна чакаць рэальнага эфекту. Кіраўнік дзяржавы згадаў і існуючыя праблемы — недахоп высокакласных спецыялістаў у розных галінах айчыннай эканомікі.

Лукашэнка: "Сёння перад намі стаіць задача паскорыць інавацыйнае развіццё нацыянальнай эканомікі. Для гэтага патрабуецца больш высокакласных спецыялістаў па шэрагу прыярытэтных, запатрабаваных у рэальным сектары спецыяльнасцяў".

Сярод іх Лукашэнка згадаў біятэхналогіі, мікрабіялогію, электроннае прыборабудаванне, энергетыку, хімію, тэхналогію атрымання мінеральных угнаенняў. Ён падкрэсліў, звяртаючыся да прысутных, што іх распрацоўкі на сённяшні дзень запатрабаваныя і яны знаходзяць практычнае выкарыстанне і ўжо выкарыстоўваюцца.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 2015 год у Беларусі — год моладзі. Сярод навуковых кадраў нашай краіны моладзь складае чвэрць. Ад 2010 года прэзідэнцкую стыпендыю атрымалі больш за 500 навукоўцаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі