Лукашэнка паведаміў, дзе павінна быць вітрына краіны

Заява прагучала падчас яго працоўнай паездкі па Міншчыне. Па словах кіраўніка дзяржавы, землі ўздоўж МКАД варта выкарыстоўваць больш рацыянальна і па-гаспадарску.

"Кальцавая дарога павінна быць вітрынай краіны, каб людзі ехалі і бачылі, што тут жывуць гаспадары. Самае галоўнае — гэта будаўніцтва ўздоўж кальцавой дарогі, з унутранага і знешняга бакоў. Столькі зямель пустуе, на якіх можна будаваць, а вы просіце адвесці пад гэта сельгасугоддзі", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Ён таксама звярнуў увагу, што кожны, хай нават невялікі ўчастак сельскагаспадарчай зямлі павінен рупліва выкарыстоўвацца — у тым ліку на тэрыторыях, якія прымыкаюць да фермаў, прысядзібных участкаў. "Усё павінна быць узарана", — падкрэсліў Лукашэнка.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі