Лукашэнка — пра бюджэтнікаў: "Яны ж людзі, трэба іх падтрымліваць неяк"

Лукашэнка — пра бюджэтнікаў: "Яны ж людзі, трэба іх падтрымліваць неяк"

Сітуацыя ў беларускай эканоміцы сёння збалансаваная, заявіў Сяргей Румас на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 23 жніўня. Па яго словах, якія перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы, сітуацыя на грашовых рынках стабільная, інфляцыя знаходзіцца ў запланаваных межах. 

Лукашэнка нагадаў, што загадваў павысіць заробкі нізкааплатным катэгорыям работнікаў.

"Мы дамаўляліся нізкааплатных неяк падымаць: сацыяльную сферу — адукацыя, у ахове здароўя — нянечкі, работнікі ніжэйшага звяна. Яны ж людзі, трэба іх падтрымліваць неяк. Як у нас тут ідуць справы?" — запытаўся кіраўнік дзяржавы.

У адказ Румас паведаміў, што ўрад стараецца, каб "нізкааплатныя катэгорыі атрымлівалі годную заработную плату".

Па яго словах, за ліпень сярэдні заробак склаў 1128 рублёў. Наступны рубеж, які мяркуецца ўзяць, — 1055 рублёў. "Гэта крыху вышэй за тыя параметры, якія планаваў урад. І, адпаведна, гэта на нас накладае дадатковыя абавязацельствы па пошуку сродкаў для таго, каб заробкі бюджэтнікаў, пенсіі трымаліся на вызначаных вамі ўзроўнях — 80% і 40% да сярэдняй заработнай платы", — удакладніў прэм'ер-міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі