Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную развіццю зімовых відаў спорту

Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную развіццю зімовых відаў спорту

У пятніцу, 13-га красавіка, Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, праводзіць нараду, прысвечаную развіццю зімовых відаў спорту. На ёй падводзяцца вынікі выступлення беларусаў на зімовай Алімпіядзе, абмяркоўваюцца перспектывы, праца федэрацый.

У сваім уступным слове Лукашэнка падкрэсліў важнасць развіцця спорту ў якасці аднаго з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. “Дзякуючы перамогам беларускіх атлетаў фармуецца імідж дзяржавы, выхоўваецца патрыятызм”, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

За 4 гады на фінансаванне зімовых відаў спорту было выдаткавана 10,5 млн долараў, а на Алімпіядзе ў Пхёнчхане беларусы заваявалі толькі тры медалі. “Гэта следства сур’ёзных праблем у працы ўсёй спартыўнай галіны”,сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі