Лукашэнка: Прэзідэнт і прэм'ер Расіі вырашылі падтрымаць эканоміку Беларусі

Лукашэнка: Прэзідэнт і прэм'ер Расіі вырашылі падтрымаць эканоміку Беларусі

Кіраўніцтва Расіі падтрымае эканоміку Беларусі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў 8 лютага, калі прымаў з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Нагадаем, што апошні тыдзень беларускі кіраўнік правёў у Сочы, дзе сустрэўся з Уладзімірам Пуціным і Дзмітрыем Мядзведзевым у неафіцыйнай абстаноўцы.

"Прэзідэнт Расіі і прэм'ер не толькі паабяцалі, але прынялі рашэнне аб падтрымцы, як бы ні было складана ў Расіі, эканомікі Беларусі", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі. Беларускі кіраўнік паведаміў, што падчас гэтых сустрэч бакі дамовіліся разам выходзіць з эканамічнага крызісу.

Акрамя таго, Лукашэнка заявіў Макею, што неабходна падштурхнуць працу ўрада па асваенні кітайскага крэдыту ў 7 мільярдаў долараў. Ён падкрэсліў, што на вылучаны Кітаем крэдыт у Беларусі можна было б прафінансаваць вельмі шмат праектаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі