Лукашэнка прызначыў новага міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі (фота)

Новага міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі прызначыў Аляксандр Лукашэнка. Ім стаў Аляксандр Церахаў (на здымку знізу), інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. БЕЛТА дадае, што дагэтуль Церахаў працаваў першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Нагадаем, папярэдні міністр Андрэй Шорац быў прызначаны старшынёй Мінгарвыканкама. На сваёй пасадзе ў міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі ён прапрацаваў чатыры гады.

Фота — Fotolia, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі