Лукашэнка прызначыў новага начальніка Службы бяспекі
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага начальніка Службы бяспекі прэзідэнта. Ім стаў Андрэй Паўлючэнка, які да сённяшняга дня працаваў начальнікам упраўлення ў Службе бяспекі.
Прызначаючы новага кіраўніка, Лукашэнка падкрэсліў, што той з'яўляецца дасведчаным чалавекам з "жалезнай выканаўчасцю", перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Лукашэнка заклікаў у гэтым браць прыклад з Паўлючэнкі, бо гэта важная якасць, якая мусіць быць уласцівая стылю працы любога кіраўніка, а не толькі ў сілавых структурах.
Беларускі кіраўнік адзначыў, што ў працы Службы бяспекі важна знаходзіць сярэдзіну: каб ахова кіраўніка дзяржавы празмерна не адштурхоўвала людзей, якія хочуць бачыць яго.
"Трэба знаходзіць гэтую сярэдзіну, вельмі акуратна, прафесійна працаваць. Служба навучылася гэта рабіць", — заявіў Лукашэнка.