Лукашэнка прызначыў першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі
Ім стаў палкоўнік Алег Маткін.
Першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Беларусі, начальніка штаба прызначыў Аляксандр Лукашэнка. Ім стаў палкоўнік Алег Маткін. Адпаведны ўказ быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 1 снежня.
Дагэтуль Маткін быў намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі, начальнікам аператыўнай і баявой падрыхтоўкі (з верасня 2011-га), інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
На здымку зверху: Палкоўнік Алег Маткін уручае дыпломы аб заканчэнні курсаў удасканалення афіцэрскага складу, 2014 год. Фота — vsr.mil.by
Фота — БЕЛТА