Лукашэнка: Расія не хоча эканамічных войнаў і ва Украіне не ваявала (відэа)

"Ведаючы псіхалогію, вельмі добра ведаючы кіраўніцтва Расіі, - Расія не хоча ні з кім весці, а ў гэтай сітуацыі тым больш, эканамічную вайну", — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі. 

Ён выказаў думку, што адносіны з Расіяй неўзабаве нармалізуюцца, калі Украіна, Малдова і іншыя краіны, што падпісалі дамовы аб асацыяцыі з ЕС, не будуць шкодзіць Расіі ды расійскай эканоміцы. Па словах Лукашэнкі, Расія ў гэтай сітуацыі проста спрабуе абараніцца. 

Ён дадаў, што пэўная насцярожанасць ёсць не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. І пра гэта ён сказаў Пятру Парашэнку на апошняй сустрэчы ў Мінску. 

Разам з тым, Лукашэнка назваў няправільным і неканстытуцыйным усё, што адбылося на Майдане. Але ён мяркуе, што вайны ва Украіне не будзе: "Таму што яна не патрэбная нікому. Вайна вядзецца, калі хто-небудзь думае перамагчы, але ўсе бакі канфлікту перакананыя, што перамогі ім не атрымаць: ні ўкраінскае войска не пераможа, ні армія супраціву, якая там ёсць і якую называюць сепаратыстамі. Многія лічаць, што там Расія ваюе, Расія там не ваявала. І калі яна будзе ваяваць, яна таксама не пераможа, толькі горш зробіць". 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі