Лукашэнка: Расіяне просяць кавалак зямлі ў Мінску, а я кажу "не"
У панядзелак адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком адміністрацыі Тамбоўскай вобласці Расіі Алегам Беціным.
Кіраўнік дзяржавы выказаўся пра перспектывы беларускай сталіцы. Ён падкрэсліў, што ў Мінску інтэнсіўна скарачаецца будаўніцтва жылля, каб горад не быў перанаселены.
"Мы хочам зрабіць Мінск і робім усё для таго, каб ён быў камфортным, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Прыязджаюць некаторыя расіяне — вось бы нам кавалак зямлі, забудаваць-пабудаваць. Я гавару — не, тут мы нічога будаваць не будзем. Там рачулка, лужок — і там людзі павінны адпачываць. А гэты раён забудаваны, але людзям таксама павінна быць месца для адпачынку. Горад павінен быць зручным для жыцця".
Закрануў Лукашэнка і праблему раўнамернага размеркавання працоўных рэсурсаў у краіне. Паводле яго слоў, людзі па-ранейшаму намагаюцца пераехаць жыць у сталіцу. Сёлета ў Мінску з'явілася больш за 2 тысячы новых жыхароў.
Фота — БЕЛТА