Лукашэнка расказаў, чаму не вярнуўся ў памежныя войскі (відэа)
27 студзеня кіраўнік Беларусі правёў пасяджэнне пашыранай калегіі Дзяржаўнага памежнага камітэта па пытаннях аховы дзяржаўнай мяжы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасяджэнне не выкліканае нейкімі надзвычайнымі абставінамі. "Але сітуацыя ў памежным камітэце далёкая ад той, якую я хацеў бы бачыць як кіраўнік дзяржавы", — перадае БЕЛТА яго словы.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, як прызначаў генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава на пасаду старшыні Памежнага камітэта. Па словах Лукашэнкі, нейкі час таму ў яго адбылася мужчынская размова з кіраўнікамі сілавых ведамстваў і шэрагам іншых службовых асоб. Яна была выкліканая чарговым парушэннем парадку на мяжы: "І гэта было ўжо цераз край. Я тады Леаніду Сямёнавічу сказаў: яшчэ адно падобнае парушэнне — і ці вам, ці мне давядзецца ісці ў памежныя войскі. Ён кажа: гэта не справа прэзідэнта, значыць, я пайду. Такое парушэнне было дапушчана з цягам часу, і Леаніду Сямёнавічу прыйшлося выконваць абяцанае. Вось прычына таго, што генерал-палкоўнік Мальцаў быў накіраваны на мяжу для таго, каб, непасрэдна узначальваючы гэтае ведамства, выявіць тыя пагрозы, недахопы, якія сёння існуюць, і навесці парадак. Гэта даручэнне Прэзідэнта ён выканае, чаго б яму гэта ні каштавала".
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ён сам служыў у памежных войсках, і гэта войскі асаблівыя, "яны дзейнічаюць ў баявой абстаноўцы". Таксама Лукашэнка звярнуў увагу на шэраг фактараў, якія ўплываюць на працу на мяжы: "Мы заўсёды знаходзімся на пярэднім краі і абараняем тут ужо не толькі свае інтарэсы, але і інтарэсы Расіі ды Казахстана. Таму што інтэграцыйныя працэсы прывялі да таго, што ў нас утварылася адзіная эканамічная прастора, — чытай: адзіная эканамічная дзяржава. І вы тут у судакрананні з Захадам і блокам NATO несяце адказную службу".
Фота — belta.by