Лукашэнка расказаў, чым скончыліся спробы бунту і рэвалюцыі (відэа)

Між іншым, Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра стабільнасць у беларускім грамадстве. "Найперш мы забяспечылі адзінства нацыі, унутраны мір і спакой, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Менавіта аб наша адзінства разбіваюцца ўсе знешнія спробы распаліць пажар бунту ці разбуральнай рэвалюцыі ў Беларусі. І менавіта адзінства нацыі складае падмурак нашага эканамічнага развіцця".


Лукашэнка мяркуе, што на сённяшні дзень няма краіны, якая б стала "пагражаць Беларусі вайной". І гэта дзякуючы супрацоўніцтву з бліжэйшымі саюзнікамі, сярод якіх ён назваў Расію.
 

У сваім выступе Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь плануе рэзка актывізаваць супрацоўніцтва са сваімі саюзнікамі ў сферы абароны нацыянальнай кіберпрасторы. І найперш тут маецца на ўвазе Кітай. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час плануе абмеркаваць гэтае пытанне з кіраўніцтвам гэтай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі