Лукашэнка расказаў пра сувязь паміж дыктатурай і роварамі
Падчас паездкі на мотавелазавод Аляксандр Лукашэнка расказаў пра сувязь паміж дыктатурай і роварамі, перадае БЕЛТА.
Ён паведаміў, што з'яўляецца прыхільнікам развіцця роварнага руху ў краіне. "Калі б у нас была сапраўдная дыктатура, я б наогул забараніў па Мінску ездзіць на аўтамабілі — толькі на роварах. Вось гэта было б выдатна. Але гэта немагчыма", — шчыра пашкадаваў ён.
Лукашэнка патлумачыў, што ровары ён падтрымлівае таму, што яны даступныя ўсім.
Як распавядала Еўрарадыё, падчас паездкі на завод Лукашэнка заявіў, што ровары нават лепш, чым хакей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.