Лукашэнка раскрытыкаваў працу спартовых клубаў (відэа)

Асобная ўвага надавалася ўвогуле сітуацыі ў спартовай галіне. Па словах кіраўніка дзяржавы, якія перадае БЕЛТА, апошнім часам стала шмат спартоўцаў, незадаволеных нізкімі заробкамі. У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Грошы плаціць будзем толькі для таго, каб чалавек мог займацца, рыхтавацца да чэмпіянатаў і першынстваў, асноўныя прыбыткі ён атрымае за вынік. Не за 21-е і 41-е месцы на чэмпіянатах, а за 1-е, 2-е, 3-е месцы, за перспектыву гэтага чалавека... Дастаў, паклаў на стол вынік — атрымай шалёныя грошы. Няма выніку — няма грошай".



Раскрытыкаваў ён і дзейнасць спартовых клубаў. Лукашэнка адзначыў, што ў краіне існуе зашмат клубаў і спартовых чыноўнікаў пры іх: "Хтосьці раней бегаў з клюшкай за мячом, цяпер сталі ў клубах чыноўнікамі — кіраўнік клуба, 10 намеснікаў, 100 чыноўнікаў у гэтым клубе — і маленькая каманда пры ім у 20-30 чалавек спартоўцаў, 3 трэнеры. Хто асноўныя грошы атрымлівае? Чыноўнікі клубаў, і дай бог міністрам атрымліваць такую заработную плату. Дурніцы гэтай больш не будзе".



Кіраўнік краіны заявіў, што клуб — прадпрыемства, якое павінна зарабляць грошы. А датацыі з бюджэту павінны атрымоўваць толькі спартоўцы, трэнеры, лекары і некалькі спецыялістаў-сэрвісмэнаў.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі