Лукашэнка: Раство прыносіць надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню

Лукашэнка: Раство прыносіць надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных вернікаў Беларусі са святам Раства Хрыстовага, якое адзначаецца 7 студзеня.

“Гэта светлае свята прыносіць надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню. Яно сімвалізуе перамогу гуманізму і міласэрнасці, — гаворыцца ў віншаванні. — Для многіх людзей Раство Хрыстова дапамагае далучыцца да вечных каштоўнасцяў. Яно цудоўным чынам аб’ядноўвае родных і блізкіх у добрых справах выхавання маладога пакалення”.

У віншаванні Лукашэнкі таксама сказана, што кожны чалавек менавіта ў сям’і пазнае шчаслівае і незабыўнае адчуванне цяпла і клопату, менавіта сям’я вучыць працаваць, ствараць і з упэўненасцю глядзець у будучыню, перадае БЕЛТА.

“Няхай калядныя дні падораць вам свет высокай духоўнасць, прынясуць добры настрой і прыўкрасныя ўспаміны. Няхай сэрцы напаўняюцца жыццёвай сілай. Няхай дабрабыт і шчасце, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме”, — пажадаў Лукашэнка з нагоды свята.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі