Лукашэнка: следчыя "ЛНР" дапыталі Рамана Пратасевіча
Следчыя з так званай "Луганскай Народнай Рэспублікі" дапыталі затрыманага ў Мінску Рамана Пратасевіча. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў на прэс-канферэнцыі 9 жніўня.
У генпракуратуры "ЛНР" у чэрвені сцвярджалі, што праводзілі следчыя дзеянні з Пратасевічам. Яго нібыта падазраюць у датычнасці да забойства мірных жыхароў на Данбасе. Сам Пратасевіч абвяргаў гэтую інфармацыю праз адвакатку.
Кіраўнік Следчага камітэта Дзмітрый Гара таксама казаў, што з-за мяжы ніякіх заяваў на следчыя дзеянні з Пратасевічам не паступала.
Блогер Раман Пратасевіч быў затрыманы напрыканцы траўня 2021 года, калі беларускія ўлады прымусова пасадзілі ў Мінску самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. Праз нейкі час з'явіліся паведамленні, што Пратасевіч супрацоўнічае са следствам, таму ён пераведзены на хатні арышт і нават прысутнічаў на прэс-канферэнцыі з сілавікамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.