Лукашэнка спадзяецца на падтрымку Ізраіля ў нармалізацыі адносін з ЕС і ЗША
Аляксандр Лукашэнка разлічвае на садзеянне міністра замежных спраў Ізраіля Авігдора Лібермана і Ізраільскай дзяржавы ў нармалізацыі адносінаў Беларусі з ЕС і ЗША. Пра гэта ён заявіў падчас сённяшняй сустрэчы ў Мінску, дзе Ліберман знаходзіцца з трохдзённым працоўным візітам.
"Мы будзем удзячныя, калі ваш асабісты ўнёсак, аўтарытэт Ізраіля паспрыяюць нармалізацыі адносін не толькі з Еўропай, але і з Амерыкай", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад".
"Мы будзем удзячныя, калі ваш асабісты ўнёсак, аўтарытэт Ізраіля паспрыяюць нармалізацыі адносін не толькі з Еўропай, але і з Амерыкай", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад".