Лукашэнка: Сучасныя краіны СНД — кепскія нашчадкі ветэранаў

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць перамогу ў Другой сусветнай вайне “адзінай і непадзельнай” і ўпэўнены, што яна належыць “адзінаму савецкаму народу”, а не асобным нацыям. Такія заявы ён зрабіў падчас нефармальнай сустрэчы лідараў СНД у Маскве.

Пры гэтым ён выказаў шкадаванне пра тое, што краіны СНД выявіліся кепскімі нашчадкамі ветэранаў вайны, якія абаранялі СССР, а таму дапусцілі ўзнікненне цяжкіх канфліктаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра канфлікт ва Украіне.

“На постсавецкай прасторы дастаткова было канфліктаў, сёння існуюць канфліктныя сітуацыі ў братэрскай нам Украіне, і чым раней мы вырашым гэтую праблему, тым лепей будзе для цяперашняга пакалення”, — цытуе Лукашэнку РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі